У праліве Басфор сутыкнуліся два сухагрузы
- 3.10.2024, 21:09
- 4,206
Адзін з караблёў аднесла да берагу.
Два грузавыя караблі сутыкнуліся ля стамбульскага раёна Ускюдар у праліве Басфор, пасля здарэння адзін з караблёў аднесла да берагу, паведамляе турэцкая газета Daily Sabah.
Паводле звестак выдання Turkiye Today, у гэты раён накіравалі тры выратавальныя караблі, а таксама хуткаходны выратавальны катар.
Як удакладняе выданне, 80-метровы грузавы карабель AYED 1, які накіроўваўся з Батумі ў Саудаўскую Аравію, і 180-метровы сухагруз BUNUN ACE, які накіроўваўся з Гішпаніі ў Батумі, адбуксуюць у раён якарнай стаянкі Ахіркапы для ацэнкі пашкоджанняў.
У ліпені праз няспраўнасць абсталявання на борце сухагруза Lionfish прыпынілі рух караблёў праз Басфор.
Здарэнне адбылося каля моста Султана Сяліма Явуза. Турэцкія ўлады тады выправілі на месца тры буксіры берагавой аховы.