7 лiстапада 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станцыю метро «Усход» у Менску завалакло дымам.

Станцыю метро «Усход» у Менску завалакло дымам.

Што здарылася?

Супольныя вучэнні МНС і сталічнага метрапалітэна прайшлі на станцыі метро «Усход» у ноч на 30 кастрычніка, у іх удзельнічалі блізу 100 чалавек і больш за два дзясяткі адзінак тэхнікі. Трэніраваліся тушыць пажар цягніка, расказалі ў Менскай гарадской управе МЧС.

У МНС загадзя папярэджвалі, што ў ноч на 30 кастрычніка вялікая колькасць аварыйна-выратавальнай тэхнікі прыедзе да станцыі метро «Усход».

Паводле легенды вучэнняў, загарэліся два вагоны цягніка метро – праз няспраўнасць электраабсталявання. На станцыі метро «Усход» імітавалі дым ад пажару, трэба было выратаваць пацярпелых.

Падраздзяленні МНС прыбылі да месца здарэння. Падчас выведкі ратавальнікі знайшлі чатырох чалавек.

З дапамогай насілак іх вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам атрада спецпрызначэння МНС «Зубр».

«Падчас вучэнняў адпрацоўваліся розныя сітуацыі, у тым ліку ліквідацыя загарання ў падплатформенай прасторы і наладжванне энэргазабеспячэння дызель-генератарамі на аб'ектах метрапалітэна», – расказалі ў МНС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках