8 лiстапада 2024, Пятніца, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны праніклі на важны камандны пункт РФ у Данецкай вобласці

1
Партызаны праніклі на важны камандны пункт РФ у Данецкай вобласці

Сабраныя цікавыя звесткі.

Партызаны прабраліся на камандны пункт 37-й брыгады УС РФ. Афіцэры гэтай брыгады займаюцца кіраваннем баёў у Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху «АТЕШ».

«Агент з ліку расейскіх вайскоўцаў здолеў прабрацца на адзін з камандных пунктаў (КП) 37-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады ў Данецкай вобласці», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак партызанаў, на гэтым КП засяроджана мноства афіцэраў, якія арганізуюць кіраванне боем на адным з адрэзкаў у Данецкай вобласці.

«Агент здолеў сабраць значны аб'ём звестак пра размяшчэнне асабістага складу, тэхнікі і складоў ворага, частка з якіх ужо была паспяхова знішчаная. Гэта аслабіла магчымасці акупацыйных войскаў да вядзення наступальных дзеянняў на адным з кірункаў», – кажуць у «Атэш».

Што вядома пра 37-ю брыгаду РФ?

Брыгада акупантаў уваходзіць у склад групоўкі войскаў «Усход». Гэтая групоўка цяпер вядзе актыўны наступ на паўднёвым усходзе Украіны. Менавіта гэтая брыгада, якая складаецца ў большасці сваёй з акупантаў з Бураціі, здзяйсняла мноства ваенных злачынстваў у Кіеўскай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках