8 лiстапада 2024, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кавярнях і рэстарацыях Берасця забаранілі адзначаць Хэлоўін

15
У кавярнях і рэстарацыях Берасця забаранілі адзначаць Хэлоўін

Пад забарону патрапіла нават атрыбутыка свята.

У кавярнях і рэстарацыях чыноўнікі забаранілі праводзіць вечарынкі, прымеркаваныя да Хэлоўіна.

Беларускія чыноўнікі ўжо працяглы час ваююць з «няправільнымі» заходнімі святамі кшталту Хэлоўіна і Дня святога Валянціна.

Журналісты BGmedia паразмаўлялі з супрацоўнікамі сферы грамадскага харчавання ў Берасці. Тыя расказалі, што напярэдадні свята ў кавярні і рэстарацыі прыйшлі праверкі, якія забаранілі нават хэлоўінскую атрыбутыку.

«Так, атрымалі ўсе п***ы за афармленне. Ніякіх згадак свята, жахаў і тэматычных гарбузоў. «Медузу» на Савецкай прыстрашылі закрыццём за грандыёзную вечарынку – давялося скасаваць», - кажа адзін з суразмоўцаў. Яшчэ адна працаўніца гэтай сферы кажа, што праверка забараніла нават ставіць гарбузы, каб не выклікаць асацыяцый з Хэлоўінам.

Пры гэтым, кажа адна з берасцейак, забарона не закранула крамы адзення: «Самае цікавае, што я даслоўна на днях была ў краме адзення і там усё было ўпрыгожанае да Хэлоўіна. Магчыма, забарона закранула толькі пункты грамадскага харчавання — хадзілі з праверкамі, і я ведаю, што па шапках давалі за звычайныя гарбузы».

Работнік меінскай рэстарацыі ў гутарцы з BGmedia паведаміў, што нічога не чуў аб забароне Хэлоўіна. Але маладзён прызнаўся, што «па адчуваннях, у горадзе, ва ўстановах як быццам менш за ўсё гэтага стала».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках