7 лiстапада 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін самалёт расейскай авіякампаніі зламаўся ў паветры

2
Яшчэ адзін самалёт расейскай авіякампаніі зламаўся ў паветры

Давялося вяртацца ў Маскву.

Пасажырскі самалёт «Аэрафлота» Airbus A321, які ляцеў з Масквы ў Анталлю, вымушана вярнуўся ў міжнародны аэрапорт Шарамеццева пасля спрацоўвання датчыка няспраўнасці. Лайнер паспяхова прызямліўся аб 11:44 паводле менскага часу, паведамляе ТАСС.

Камандзір паветранага судна прыняў пастанову аб вяртанні праз спрацоўванне датчыка ціску ў кабіне, удакладняе агенцтва «Москва», спасылаючыся на крыніцу ў экстранных службах. Пасля прызямлення самалёт самастойна накіраваўся на стаянку.

Гэта далёка не першы выпадак паломкі самалётаў расейскіх авіякампаній за апошні час. Так, у пачатку верасня ў лайнера Airbus A321 «Уральскіх авіяліній», які ляцеў з Анталлі ў Маскву, на вышыні 10 650 метраў выйшлі са строю абодва аўтапілоты, а пры пасадцы адмовіла кіраванне насавога кола. На борце знаходзіліся 228 пасажыраў і сем чальцоў экіпажа. Самалёт паспяхова прызямліўся. Расавіяцыя прызнала здарэнне авіяцыйным інцыдэнтам і пачала расследаванне. Пры гэтым усяго праз дзень самалёт вярнуўся да выканання палётаў і адправіўся ў Бодрум.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках