8 лiстапада 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус ператварыў свой гараж у склад сыру

20
Беларус ператварыў свой гараж у склад сыру

Ён хаваў пяць тон гэтага прадукту.

Беларускія мытнікі канфіскавалі пяць тон кантрабанднага сыра з ЕЗ з гаража жыхара Берасця, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Так, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў берасцейскімі мытнікамі было знойдзена і канфіскавана ў аднаго з фігурантаў супрацьпраўнай схемы пяць тон сыру, вырабленага ў Еўразвязе. Берасцеец хаваў у сябе ў гаражы камерцыйную партыю сыру, плануючы з суўдзельнікамі завезці тавар на тэрыторыю ЕАЭС і нелегальна прадаць у Расеі.

Кошт партыі сыру перавысіў 500 тысяч беларускіх рублёў. Яго завезлі з Польшчы ў Беларусь у абыход выканання патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку выплаты мытаў.

На тэрыторыі Польшчы сыр раздавалі фізічным асобам, каб тыя перамяшчалі яе ў рамках лімітаў на бязмытны ўвоз. А потым ужо ў Беларусі сыр забіралі для ўцягвання ў далейшае незаконнае гандлёвае абарачэнне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках