7 лiстапада 2024, Чацвер, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прыдумалі новы пабор з пенсіянераў

75
У Беларусі прыдумалі новы пабор з пенсіянераў

Людзям гэта наўрад ці спадабаецца.

Улады ўводзяць чарговыя пенсійныя змены. Адну з іх - для працуючых на заслужаным адпачынку скасавалі абмежаванні ў суме пенсій. Але гэта не адзіная навіна, якая прадугледжаная спецыяльным указам Аляксандра Лукашэнкі. Яшчэ адна - для некаторых беларусаў з'явіцца спецыяльны збор за выплату пенсій праз пошту, паведамляе «Зеркало».

Для некаторых беларусаў увялі плату за атрыманне пенсій праз пошту - або ў паштовым аддзяленні, або з дастаўкай дадому.

У Мінпрацы раней тлумачылі: гэта звязанае са зменамі пры выплаце пенсій і дапамог на дзяцей праз банкі, якія запрацавалі з 1 ліпеня: многія беларусы пазбавіліся магчымасці атрымліваць гэтыя грошы праз пошту. Такую опцыю пакінулі толькі для некаторых катэгорый насельніцтва: пенсій - для людзей, старэйшых за 70 гадоў, а дапамог - сем'ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. І пенсіі, і выплаты на дзяцей праз «Белпошту» па-ранейшаму могуць атрымліваць жыхары сельскай мясцовасці і інваліды І і ІІ групы.

Што зменіцца па пенсіях?

Цяпер улады дазволілі пенсіянерам, малодшым за 70 гадоў і некаторым сем'ям з дзецьмі атрымліваць пенсіі праз пошту - у аддзяленнях або з дастаўкай дадому. Але для іх увялі плату за гэтую паслугу. Дакладная сума гэтага збору не называецца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі, але ў Мінпрацы раней прагназавалі, што гэта будзе на ўзроўні шасці-васьмі рублёў за месяц.

Міністр працы Наталля Паўлючэнка раней адзначыла, што размова ідзе толькі аб асобных катэгорыях насельніцтва. Змяненні закранаюць пенсіянераў, якія пражываюць у Менску, абласных і раённых цэнтрах, а таксама тых, каму менш за 70 гадоў. А яшчэ — тых, хто з'яўляецца інвалідам III групы, а таксама даглядае дзіця-інваліда да 18 гадоў і атрымлівае дапамогу па доглядзе за ім.

Змяненні запрацуюць з пачатку 2025 года.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках