8 лiстапада 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць фольгу, соль, бульбяное пюрэ і некаторыя прысмакі

10
У Беларусі забаранілі прадаваць фольгу, соль, бульбяное пюрэ і некаторыя прысмакі

Праверце свае запасы.

У Беларусі забаранілі ўвозіць і прадаваць некалькі відаў харчовай прадукцыі, а таксама фольгу. Праверце свае запасы і пазбаўцеся ад небяспечных тавараў.

Вафлі згушчанае малако вытворчасці ТАА «Вытворчы комплекс “Кундрат”», Расея. У складзе выяўлены кансервант – сарбінавая кіслата, не заяўлены вытворцам на пакаванні.

Рулет бісквітны з смакам варанай згушчонкі з какавай вытворчасці ТАА № Кандытарская фабрыка «Вікторыя», Расея. У ім знойдзены не заяўлены вытворцам на маркіроўцы сінтэтычны фарбавальнік тартразін.

Соль марская харчовая садочная ёдаваная буйная, Салдамар, з Партугаліі. Фактычнае ўтрыманне ёду не адпавядае норме.

Сумесь агароднінная хутказамарожаная «Гавайская», «Мексіканская» вытворчасці ТАА «Вытворчая кампанія ЮЖ», Расея. У нармаваным аб'ёме прадукцыі знойдзены БДКП (каліформы).

Бульбяное пюрэ фасаванае (сухое) з курыным смакам «Петра» ва ўпакоўцы з палімерных матэрыялаў вытворчасці ТАА «Марэвен Фуд Сэнтрал», Расея. У нармаваным аб'ёме прадукцыі знойдзены БДКП (каліформы).

Фольга алюмініевая для запякання харчовых прадуктаў вытворчасці ТАА «ТДЗ», Расея. Выяўленая неадпаведнасць санітарна-гігіенічнага паказніку бяспекі (міграцыя алюмінію).

Фольга алюмініевая харчовая вытворчасці ТАА «Інтрапластыка», Расея. Выяўлена неадпаведнасць санітарна-гігіенічнага паказніку бяспекі (міграцыя алюмінію).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках