8 лiстапада 2024, Пятніца, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебскай вобласці выставілі на гандаль былы манастыр

7
У Віцебскай вобласці выставілі на гандаль былы манастыр

Помнік архітэктуры XIX стагоддзя добра захаваўся.

На гандаль выставілі помнік архітэктуры XIX стагоддзя, які добра захаваўся, – былы манастыр бернардынцаў у мястэчку Дуброўна Віцебскай вобласці, піша Realt.

Афіцыйная гісторыя такая: кляштар бернардынцаў і касцёл (не захаваўся) былі пабудаваныя на грошы князя Любамірскага ў 1809 годзе, уладальніка Дубровенскага графства, генерал-лейтэнанта Ксавэрыя Любамірскага.

Ёсць версія, што пажар быў не выпадковым – магнат так адпомсціў манахам, якія асмеліліся таемна абвянчаць ягоную дачку з безграшовым абшарнікам. У канцы жыцця ён усё ж надумаў пакаяцца і ўзвёў на ўласныя сродкі новы каменны манастыр – на месцы ранейшага спаленага.

Касцёл зачынілі савецкія ўлады ў 1930 годзе і да нашага часу ён не дажыў. У будынку манастыра доўгі час працавала школа.

Манастырскія сцены нядрэнна захаваліся, дах, накрыты керамічнай чарапіцай, цэлы.

Да будынка з гісторыяй дадаецца надзел 27 сотак з тэрмінам арэнды 50 гадоў. Яго можна выкарыстоўваць для размяшчэння аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва, адміністрацыйнага прызначэння, гатэльнага прызначэння, фізкультурна-аздараўленчага прызначэння, раздробнага гандлю, культурна-асветнага і (або) відовішчнага прызначэння і іншай прадпрымальніцкай дзейнасці пры ўмове захавання горадабудаўнічых нормаў, прыродаахоўных патрабаванняў, супрацьпажарных, санітарных, будаўнічых і іншых нормаў і правілаў іх размяшчэння.

Гістарычны будынак можна выкарыстоўваць «для размяшчэння аб'ектаў культурна-асветніцкага і (або) відовішчнага прызначэння».

Пачатковы кошт – 371000 рублёў. Пакупнік абавязаны цягам 30 каляндарных дзён з моманту пераходу права ўласнасці на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць падпісаць ахоўнае абавязальніцтва.

Электронны гандаль на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць» прызначаны на 2 снежня 2024 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках