У Беларусі з'явяцца трактары, якія можна жаваць
1- 31.10.2024, 21:10
- 3,510
З продажам сапраўдных трактароў у МТЗ цяжка?
У Беларусі выпусцілі трактары, якія можна з'есці. З 1 лістапада яны з'явяцца ў продажы. Праўда, пунктаў, дзе іх можна будзе набыць, няшмат.
Мармелад у выглядзе трактара BELARUS з'явіцца толькі ў пунктах грамадскага харчавання Менскага трактарнага завода, паведамілі ў Telegram-канале прадпрыемства.
Каштаваць ласунак будзе Br2,55 за пакуначак.