У Віцебску трэснуў будынак гімназіі імя Алфёрава
1- 4.10.2024, 19:12
- 3,944
Вучняў перавялі ў іншыя школы.
У сценах аднаго з карпусоў віцебскай гімназіі №1 імя Жорэса Алфёрава ўтварыліся трэшчыны, паведаміў Віцебскі гарвыканкам у сваім тэлеграм-канале. Для бяспекі навучэнцаў і персаналу прынятая пастанова аб частковым перамяшчэнні навучальнага працэсу.
Адзначаецца, што прычынай з'яўлення расколіны стаў рух грунту. Цяпер будынак абследуюць спецыялісты.
У мэтах бяспекі навучэнцаў і работнікаў навучальнай установы перавялі ў іншыя адукацыйныя ўстановы Віцебска. Паводле вынікаў экспертызы будзе прынятая пастанова аб аднаўленні навучальнага працэсу або выкананні неабходных рамонтных работ.
Першая гімназія ў Віцебску была адкрытая ў жніўні 1991 года на базе былой сярэдняй школы. У ёй навучаюцца больш за 1000 вучняў.