«Камера павяла сябе дзіўна»
12- 4.10.2024, 20:06
- 8,272
Беларус хацеў набыць новы Xiaomi 14T Pro, але застаўся расчараваны.
Нядаўна ў Беларусі пачаліся продажы Xiaomi 14T Pro. У рэдакцыю «Анлайнера» звярнуўся чытач, які прыйшоў у салон, маючы намер набыць прыладу. Паводле словаў мужчыны, перад набыццём ён надумаў праверыць працу камеры смартфона. Вынікам быў непрыемна здзіўлены.
«Прамоўтар сказаў, што, магчыма, памылка софту і паправяць у абнаўленні, але гэта праяўляецца толькі ў рэжыме HDR», – адзначыў мужчына. Ён сцвярджае, што ў салоне былі дзве мадэлі Xiaomi 14T Pro і абедзве рабілі дэфектныя здымкі.
Мяркуючы з відэа, якім падзяліўся беларус, праблема выяўляецца пры аўтаматычным пераходзе апарата ў рэжым HDR-здымкі і назад.
Журналісты папрасілі пракаментаваць сітуацыю афіцыйнага імпарцёра тэхнікі Xiaomi ў Беларусь:
«На гэты момант не зафіксавана зваротаў у сэрвісны цэнтр з недахопам у працы камеры прыладаў серыі Xiaomi 14T. У выпадку калі вы ўсё ж такі сутыкнуліся з якой-небудзь праблемай у працы прылады, мы рэкамендуем звяртацца ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
Таксама ў адпаведнасці з Законам аб абароне правоў спажыўцоў спажывец мае права на праверку якасці тавару (працы, паслугі), камплектнасці, колькасці тавару (выніку працы), на правядзенне ў ягонай прысутнасці дэманстрацыі працаздольнасці, правільнага і бяспечнага выкарыстання тавару (выніку працы), у тым ліку складана тэхнічных тавараў, да моманту набыцця».