Легендарны Леброн Джэймс упершыню згуляў разам з сынам за «Лэйкерз»
1- 7.10.2024, 20:40
- 3,190
Гістарычная падзея ў НБА.
Знакаміты баскетбаліст Леброн Джэймс і ягоны сын Броні ўпершыню адначасова згулялі за «Лос-Анджэлес Лэйкерз» у матчы НБА.
Бацька і сын выйшлі на паркет у перадсезонным паядынку супраць «Фінікс Санз», згуляўшы разам больш за 4 хвіліны.
39-гадовы Леброн вызначыўся 19 баламі ў матчы, Броні не набіраў балаў. Лэйкерз у выніку саступілі «Фініксу» з лікам 114:118.
Упершыню ў гісторыі НБА бацька і сын разам згулялі за адну каманду, паведамляе ESPN. Цікава, што ў дзень матчу Броні споўнілася 20 гадоў.
Лэйкерз выбралі Броні Джэймса на драфце НБА гэтым летам. У ліпені летась сын Леброна перажыў спыненне сэрца падчас трэніроўкі, аднак здолеў вярнуцца ў баскетбол пасля аперацыі.