8 лiстапада 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак-інтэрнат з блашчыцамі і прусамі выклікаў скандал у Берасці

9
Барак-інтэрнат з блашчыцамі і прусамі выклікаў скандал у Берасці

Улады гавораць, што гэта нядрэннае месца для жыцця.

У Берасце ёсць барак-інтэрнат, жыхары якога патрабуюць капітальнага рамонту. Але ўлады гавораць аб тым, што ёсць месцы і горшыя, таму рамонт пастараюцца зрабіць у найбліжэйшую пяцігодку. Пра гэта паведамляе ТРК "Брэст".

Абшарпаныя сцены і зламаная сантэхніка, абсыпаная тынкоўка, блашчыцы, прусакі і цвіль, мох на адхонах, адсутнасць дзвярэй у душавых - далёка не адзіныя праблемы інтэрната № 29 па адрасе вул. Мянжынскага, 28, у Берасці. Між тым будынак не спяшаюцца ўключаць у графік капітальнага рамонту. А абураныя жыхары нагадваюць, што плацяць немалую камуналку - напрыклад, у тых, хто жыве ў двух пакоях, яна даходзіць да 300 рублёў.

«На сённяшні дзень на абслугоўванні ў нашай арганізацыі 50 інтэрнатаў. Частка з іх патрабуе правядзенні капітальнага рамонту. Менжынскага, 28, — не выключэнне, плануюцца гэтыя працы, але… Магчымасці, фінансаванне мы выконваем [капітальны рамонт] двух інтэрнатаў на год», — распавёў першы намеснік начальніка КУП «ЖРЭУ Берасця» Андрэй Буднік.

Паводле ягоных слоў, найперш выконваецца рамонт у тых інтэрнатах, якія выглядаюць горш - а Менжынскага на гэтым фоне выглядае яшчэ нядрэнна. Ён паабяцаў, што інтэрнат адрамантуюць у найбліжэйшую пяцігодку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках