Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам
50- 12.11.2024, 18:39
- 51,718
Паводле антуражу сустрэча можа ўказваць альбо на працяглае спатканне, альбо на тое, што палітзняволеную вызвалілі.
Палітзняволеная Марыя Калеснікава сустрэлася са сваім бацькам, паведамляе “Наша Ніва”.
Апошні раз Марыя і яе бацька бачыліся ў снежні 2022 года. Варта адзначыць, што па антуражы сустрэча можа ўказваць альбо на працяглае спатканне, альбо тое, што палітзняволеную вызвалілі.
Нагадаем, Менскі абласны суд у верасні 2021 года прысудзіў Марыю Калеснікаву да 11 гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай у публічных закліках да прычынення шкоды нацбяспецы (частка 3 артыкула 361 КК), стварэнні экстрэмісцкага фармавання (артыкул 361-1 КК) і змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (артыкул 357 КК).