14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Грошай Лукашэнку не дадуць нават блізкія “сябры”»

11
«Грошай Лукашэнку не дадуць нават блізкія “сябры”»

Ім не да дробнага папрашайкі.

Візіт Лукашэнкі ў Азербайджан, у сутнасці, нічога, акрамя карцінкі і стомленасці, не прынясе, адзначае тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Грошай Сіняпальцаму не дадуць нават блізкія «сябры». Азербайджан і раней не вызначаўся шчодрасцю – адзін раз пазычыў на месяц 200 мільёнаў. І ўсё.

Эміраты могуць павячэраць у цесным сямейным коле без міністра замежных справаў і іншых чыноўнікаў, але на гэтым усё.

Сербія не будзе «перазагружаць» стасункі, а захавае свой павольны дрэйф у бок Еўрапейскага Звязу. Стаць часткай «восі зла» азначае цалкам знішчыць тое, што засталося ад дзяржавы.

Зімбабвэ і іншыя афрыканскія сябры не могуць змяніць сітуацыю кардынальным чынам, а падтрымка «на выбарах» Сіняпальцага не вартая нічога. Хутчэй нават наадварот.

Для Лукашэнкі саміт – адзін з апошніх міжнародных бенефісаў у спробе паказаць ужо толькі самому сабе, што ён яшчэ камусьці патрэбны.

На пастанову хаўрусніка з Крамля маўчаць на тэму «выбараў» гэты саміт не паўплывае. На кошты калійных угнаенняў – таксама.

Самая сур'ёзная задача – даціснуць недакурка на грошы і публічную падтрымку. Ці хоць бы на нешта адно з гэтага. Для гэтага давядзецца некалькі разоў з'ездзіць «на паклон» у Крэмль. Аднак там заклапочаныя перамогай Дональда Трампа на выбарах і адсутнасцю грамадзянскай вайны ў ЗША. Не да дробнага папрашайкі.

Тым часам унутры краіны ўсё больш абсурду. Людзі, якія смяюцца з таго, што ў Туркменістане забараняюць чорныя аўтамабілі і прымушаюць іх перафарбоўваць у белы, абсалютна не зважаюць на тое, што даручаюць замяніць чырвона-белыя строі Дзеда Мароза на, напрыклад, бела-блакітныя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках