УСУ на Leopard 2 эпічна распляжылі калону УС РФ
8- 13.11.2024, 23:26
- 18,708
Частка расейскага дэсанта вымушаная была схавацца ў лесапаласе.
Нямецкія «Леапарды» выдатна паказваюць сябе на полі бою ва Украіне. Воіны 33-й брыгады УСУ на танку гэтай мадэлі амаль у адзіночку распляжылі вялікі штурм УС РФ.
Відэа аперацыі 13 лістапада было апублікаванае на афіцыйным канале 33. АМБр у Telegram.
Экіпаж «Леапарда» сустрэў магутным агнём браняваную калону УС РФ. Граміць расейскі штурм яму дапамагала ўкраінская артылерыя.
«Дэсант (УС РФ – рэд.) у спешцы выгрузіўся ў лесапаласу, не дасягнуўшы прыярытэтных мэт», – адзначылі ў 33-й брыгадзе. Рэшткі расейскай калоны і жывой сілы дабівалі ўжо FPV-дроны.