Недалёка ад Менска прадаюць два суседнія пляцы каля лесу і дарогі
2- 14.11.2024, 14:51
- 2,488
Блізу 15 кіламетраў да Смалявічаў і столькі ж да Жодзіна.
За пазыкі на аўкцыён выставілі два ўчасткі ў садовым таварыстве "Лясное" ў Смалявіцкім раёне. Зусім побач - лес і дарога, а да Менска - блізу 50 кіламетраў. Гэта два ідэнтычныя пляцы - і адзін, і другі плошчай амаль 8 сотак. Гэтыя варыянты з'явіліся на сайце “БелЮрЗабеспячэнне”, піша Realt.
СТ "Лясное" знаходзіцца побач з вёскай Кальнікі. Гэта блізу 15 кіламетраў да Смалявічаў і столькі ж да Жодзіна. Побач з пляцам - вялікі лес, дарога і прыпынак.
Участкі знаходзяцца па суседстве адзін з адным. І калі купіць абодва, іх можна будзе аб'яднаць у адзін пляцам 15 сотак.
Электронныя таргі пройдуць 26 лістапада з 9.00 да 18.00. Заяўкі на ўдзел прымаюць да 16.00 25 лістапада. Пачатковы кошт кожнага з лотаў — 3 158 рублёў (гэта крыху менш за тысячу даляраў).