Рэспубліканцы атрымалі большасць месцаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША
5- 14.11.2024, 17:25
- 3,270
Як мінімум 218 месцаў.
Рэспубліканская партыя змагла захаваць большасць у Палаце прадстаўнікоў пасля выбараў. Яна ўжо атрымала як мінімум 218 месцаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на «Голас Амерыкі».
218 месцаў у Палаце прадстаўнікоў рэспубліканцам забяспечыла перамога на выбарах у Арызоне і Каліфорніі, канчатковыя вынікі галасавання ў якіх сталі вядомыя сёння, 14 лістапада.
Такім чынам, у рэспубліканцаў будзе большасць і ў Сенаце, і ў Палаце прадстаўнікоў ЗША.
Варта заўважыць, што падлік галасоў усё яшчэ працягваецца, і рэспубліканцы могуць атрымаць больш месцаў у Палаце прадстаўнікоў. За дэмакратамі цяпер 208 месцаў.