24 снежня 2024, aўторак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бамбавікі РФ вылятаюць без пуску ракет: што адбываецца?

27
Бамбавікі РФ вылятаюць без пуску ракет: што адбываецца?

Аналітык растлумачыў дзіўныя сігналы Крамля.

Вылеты бамбавікоў РФ без наступнага пуску ракет па Украіне ўжо становяцца сістэмнымі, звярнуў увагу ваенны аналітык Дзяніс Паповіч. Ён мяркуе, што такія "дэманстрацыі" эскалацыі могуць быць "адрасаваныя" Злучаным Штатам Амерыкі.

Ён нагадаў у эфіры “Кіеў24”, што расейцы паднімалі авіяцыю, бамбавікі, была імітацыя пускаў ракет у панядзелак. Затым сітуацыя падобная была ў сераду, праўда з адзінкавымі рэальнымі пускамі ракет. І сёння, у пятніцу, зноў быў вылет 8 самалётаў, якія хутчэй за ўсё нічога не запусцілі.

“Відавочна, у нядзелю мусіць быць наступная серыя. Калі яна будзе, то расейцы гэтым дэманструюць тое, што яны гатовыя да пускаў. Але мяркую, гэта ўжо праца на замежны трэк. Нешта дэманструюць амерыканцам, якія зараз хочуць перавесці сітуацыю ў перамоўную плоскасць. Магчыма, дэманструюць гатоўнасць да эскалацыі. Навошта? Пытанне адкрытае”, - сказаў ваенны аналітык.

Паводле ягоных слоў, для такіх "дэманстрацый" выдаткоўваецца немалы рэсурс. Гаворка ідзе і пра мотарэсурс, які ў значнай ступені каштоўны акурат для бамбавікоў ТУ95МС, таму што вялікая адлегласць пераадольваецца. Таксама шмат самалётаў паднімаецца, а гэта выдатак паліва і г.д.

“Але для таго, каб атрымаць нейкі эфэкт, я думаю, грошы яны не будуць лічыць. Які эфект? Давайце паглядзім, што будзе ў нядзелю. Калі будзе ў нядзелю, дык гэта ўжо сістэма. І гэта сапраўды можа быць уплыў на замежнага спажыўца. Магчыма дэманстрацыя эскалацыі перад пачаткам нейкіх перамоў”, - рэзюмаваў Паповіч.

Паводле ягоных слоў, вызначыць падрыхтаваныя ракетамі ўзнятыя ў неба самалёты ці не, візуальна амаль немагчыма. Гэта можна ведаць, калі ўдаецца адсачыць загрузку ракет на самалёты.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках