24 снежня 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: ЕЗ будзе спрыяць Дональду Трампу ў ягоных пастановах наконт Кітаю

2
Bild: ЕЗ будзе спрыяць Дональду Трампу ў ягоных пастановах наконт Кітаю

У абмен на падтрымку Украіны.

Еўрапейскі звяз плануе падтрымаць новаабранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў яго намерах узмацніць гандлёвы ціск на Кітай.

Пра гэта ў пятніцу, 15 лістапада, піша Bild, падкрэсліваючы, што ўлады ЕЗ рыхтуюцца да другога тэрміну Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША, выбудоўваючы стратэгічныя стасункі з ягонай камандай. Прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен падчас тэлефоннай размовы з Трампам абмеркавала пытанні абароны, гандлю і энэргетыкі.

"Пасля перамогі Трампа на выбарах ЕЗ надумаў не паўтарыць памылак 2017 года, калі быў негатовым да пачатку яго першага прэзідэнцтва", — адзначаюць журналісты.

У Bild паведамляюць, што ЕЗ збіраецца падтрымаць новаабранага прэзідэнта ЗША ў ягоных намерах узмацніць гандлёвы ціск на Кітай. Узамен Брусэль разлічвае на ўмацаванне партнёрства з ЗША ў пытаннях падтрымкі Украіны і супрацьдзеяння агрэсіі РФ.

Раней выданне Financial Times са спасылкай на дарадцаў з Кітая і міжнародных аналітыкаў у рызыках паведаміла, што Кітай падрыхтаваў меры ў адказ супраць амерыканскіх кампаній, калі Трамп зноў разадзьме вогнішча гандлёвай вайны паміж дзвюма найбуйнейшымі эканомікамі свету.

Міністр замежных спраў Украіны ў 2014—2019 гадах Павел Клімкін, у сваю чаргу, выказваў меркаванне, што "еўрапейцы стаяць перад вельмі няпростай дылемай, бо Трамп будзе патрабаваць падтрымкі свайго курсу, сваёй палітычнай лініі ў дачыненні да Кітая".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках