24 снежня 2024, aўторак, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцу гомельскага аўтобуса, які трапіў у ДТЗ у Польшчы, арыштавалі

4
Кіроўцу гомельскага аўтобуса, які трапіў у ДТЗ у Польшчы, арыштавалі

У выніку аварыі пацярпелі дзевяць чалавек.

Кіроўца гомельскага аўтобуса, які патрапіў у ДТЗ у Польшчы, знаходзіцца пад арыштам. Пра гэта паведаміў дырэктар Гомельаблаўтатранса Дзмітрый Старасценка, піша “Гомельская праўда”.

Кіроўца выехаў на аварыйную паласу, прабіў дарожную агароджу, пасля чаго аўтобус апынуўся ў кювеце і перакуліўся на бок. Машына належыць гомельскаму перавозчыку "Траса Е95". У выніку аварыі пацярпелі дзевяць чалавек. Іх аператыўна даставілі ў лякарню.

«Паводле інфармацыі дырэктара кампаніі, адзін з пасажыраў па-ранейшаму застаецца ў польскім шпіталі пад назіраннем лекараў. 15 лістапада да яго прыедуць дачка і прадстаўнік перавозчыка. Кіроўца аўтобуса знаходзіцца пад арыштам. Астатніх пасажыраў сёння забяруць з гатэля і даставяць у пункт прызначэння - горад Уроцлаў», - распавёў Дзмітрый Старасценка.

Ён дадаў, што праверку паводле факту аварыі будуць праводзіць і ў Беларусі і ў Польшчы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках