У «Белсата» мяняецца кіраўніцтва
7- 15.11.2024, 15:59
- 6,372
Новай галоўнай рэдактаркай будзе Аліна Коўшык.
Аліна Коўшык пакідае “кабінет” Ціханоўскай. З 15 лістапада яна будзе галоўнай рэдактаркай "Белсата", паведамляе сайт тэлеканала.
Коўшык распавяла “Зераклу”, што “Белсат” перастае быць асобным тэлеканалам і стаў часткай Цэнтра замежнага вяшчання TVP (Польская грамадская тэлевізія). Яна будзе ўзначальваць беларускую рэдакцыю.
Аліна Коўшык цягам 15 гадоў працавала на “Белсаце”, у тым ліку ў якасці галоўнай вядоўцы, рэдактаркай і прадусаркай тэлепраграм. Затым працавала ў "кабінеце" Ціханоўскай.