Bloomberg: Пуцін і Шольц сёння правядуць тэлефонную размову
16- 15.11.2024, 16:37
- 3,534
Гэта будзе іх першая размова за два гады.
Выданне Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведамляе, што Уладзімір Пуцін і канцлер Нямеччыны Олаф Шольц плануюць сёння правесці тэлефонную размову.
Адзначаецца, што гэта будзе першая наўпроставая размова двух лідараў амаль за два гады.
«Размова адбудзецца ў крытычны момант для Украіны, бо краіна рыхтуецца да трэцяй зімы пад атакай з боку Расеі, пры гэтым значная частка энэргетычнай інфраструктуры краіны пашкоджаная або разбураная», - адзначае выданне.