«Газпрам» спыняе пастаўкі газу ў Аўстрыю
7- 15.11.2024, 20:20
- 8,182
Пасля няўдалай справы ў судзе.
Расейскі «Газпрам» паведаміў свайму аўстрыйскаму партнёру пра спыненне паставак газу. Пра гэта гаворыцца ў заяве энэргетычнай кампаніі OMV.
«Газпрам» экспарт прыпыніць – і такім чынам скароціць да 0% – пастаўкі прыроднага газу паводле аўстрыйскага кантракту на пастаўкі з OGMT з 6-й паводле цэнтральнаеўрапейскага часу 16 лістапада 2024 года», – сказана ў заяве.
Спыненне паставак у Аўстрыю прывядзе да скарачэння транзіту газу праз Украіну.
«Газпрам» спыняе пастаўкі пасля таго, як аўстрыйская энэргетычная кампанія OMV пацярпела паразу ў арбітражным працэсе супраць «Газпрам Экспарта» на 230 млн еўраў. Справа датычылася спынення паставак расейскага газу ў Нямеччыну ў 2022 годзе.
Кампанія заявіла, што гатовая да магчымага спынення паставак у адказ расейскага газу. Патэнцыйныя страты ў пастаўках аўстрыйскі бок ацэньвае прыкладна на 5 ТВт-г за месяц, гэта значыць прыкладна на 6 млрд кубаметраў за год.
OMV пацвердзіла здольнасць забяспечыць усе кантрактныя аб'ёмы газу сваім кліентам. Яна дыверсіфікавала крыніцы паставак газу (Нарвегія, звадкаваны газ) і запоўніла сховішчы больш як на 90 адсоткаў.