Зяленскі: «Менска-3» не будзе
21- 15.11.2024, 21:36
- 24,858
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў тэлефонную размову Шольца з Пуціным.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў размову канцлера Нямеччыны Олафа Шольца з Пуціным.
Паводле ягоных словаў, гэты крок можа стаць штуршком для наступных размоваў з Уладзімірам Пуціным, але «Менска-3 не будзе» і Украіне патрэбны рэальны мір.
«Званок Олафа, на мой погляд, – гэта скрыня Пандоры. Цяпер могуць быць іншыя размовы, іншыя званкі. Проста шмат словаў. І менавіта тое, што Пуцін даўно хоча: яму вельмі важна прыслабіць ягоную ізаляцыю, ізаляцыю Расеі і весці звычайныя перамовы, якія не будуць нічым заканчвацца. Так, як ён рабіў дзесяцігоддзямі. Гэта давала магчымасць Расеі нічога не мяняць у сваёй палітыцы, нічога не рабіць у сутнасці і якраз гэта і прывяло да гэтай вайны», – падкрэсліў украінскі прэзідэнт.
Зяленскі адзначыў, што Украіна «разумее ўсе гэтыя выклікі цяпер».
«Ведаем, як рабіць. І хочам папярэдзіць: “Менска-3” не будзе – нам патрэбны рэальны мір», – паведаміў Зяленскі.
«Знаем, как поступать. И хотим предупредить: «Минска-3» не будет – нам нужен реальный мир», – сообщил Зеленский.