24 снежня 2024, aўторак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Трамп хоча прызначыць тэлевядоўцу міністрам фінансаў

10
СМІ: Трамп хоча прызначыць тэлевядоўцу міністрам фінансаў
ЛАРЫ КУДЛОЎ

Лары Кудлоў – кансерватыўны эканаміст і аналітык на канале Fox Business.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер прызначыць Лары Кудлоў, былога дырэктара Нацыянальнай эканамічнай рады, а цяпер фінансавага аналітыка і вядоўцу на Fox Business, на адну з самых высокіх пасадаў у эканамічным блоку свайго ўраду.

Пра гэта ў пятніцу, 15 лістапада, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

Паводле звестак выдання, Трамп разглядае кандыдатуру Кудлоў на пасаду кіраўніка Нацыянальнай эканамічнай рады ці нават міністра фінансаў ЗША.

Адзначаюць, што Лары Кудлоў нядаўна сустракаўся з Трампам у ягоным прыватным клубе Мар-а-Лага ў Флорыдзе.

The Wall Street Journal піша, што 77-гадовы Лары Кудлоў – амерыканскі кансерватыўны эканаміст, аналітык, аглядальнік і каментатар фінансавых навінаў на канале Fox Business.

Падчас папярэдняга прэзідэнцтва Дональда Трампа, з 2018 да 2021 года, ён узначальваў Нацыянальную эканамічную раду. Да 2024 года Кудлоў таксама займаў пасаду віцэ-старшыні кіравання некамерцыйнага мазгавога цэнтра America First Policy Institute.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках