16 лiстапада 2024, Субота, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адказаў, калі будзе разуменне пазіцыі Трампа датычна Украіны

Зяленскі адказаў, калі будзе разуменне пазіцыі Трампа датычна Украіны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны назваў умову.

Кіраўнік Украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі заявіў, што разуменне пазіцыі абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа датычна Украіны будзе толькі пасля сустрэчы з ім. Пра гэта Зяленскі сказаў 15 лістапада падчас размовы са студэнтамі і выкладнікамі вышэйшых навучальных установаў Калумбіі.

Відэазапіс апублікаваны на YouTube-канале «Зе!Прэзідэнт».

«Не хачу вам хлусіць. І таму магу вам шчыра сказаць, што разуменне пазіцыі прэзідэнта Трампа ў мяне будзе пасля таго, як мы падрабязна пра ўсё гэта прагаворым з ім пры сустрэчы, шырокай сустрэчы. І гэта можна зрабіць», – падкрэсліў Зяленскі.

Пры гэтым ён зазначыў, што не ўпэўнены, што гэта можна зрабіць правільна, перш чым Трамп будзе ў Белым доме пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША ў студзені.

«Таму што там, толькі там пасля інаўгурацыі ў яго будзе поўная легітымнасць, каб займацца геапалітыкай», – указаў Зяленскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках