16 лiстапада 2024, Субота, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дайшло да таго, што я нават заклаў маёмасць»

6
«Дайшло да таго, што я нават заклаў маёмасць»

Беларус расказаў, як запаў у гульнявую залежнасць і ў 46 пачаў усё з нуля.

Беларус у 46 гадоў страціў усё, што меў, і вымушаны пачынаць жыццё з нуля, усяму віной – ягоныя паходы ў казіно ў камандзіроўках. Сваю гісторыю ён апавёў у праграме «У пошуках ісціны» на дзяржтэлеканале СТВ.

Пасля інстытута ён заняўся бізнэсам (гандаль), справы ішлі добра, але часта даводзілася ездзіць у камандзіроўкі, у такія перыяды яму хацелася нейкага адпачынку.

«Неяк незаўважна для сябе я пачаў у камандзіроўках хадзіць у казіно, грошы якраз былі, добрыя продажы. Мяне гэта так завабіла. Я сам не заўважыў, як пачаў больш і больш прайграваць. Калі ішоў у казіно, я думаў – выйграю. Не. Так атрымалася, што падсеў на гэтую справу. Ужо і ў пазыкі пачаў залазіць, атрымлівалася так, што я нават падаткавую не перакрываў. Дайшло да таго, што я нават заклаў маёмасць, якая была страчаная», – расказаў мужчына.

Паводле ягоных словаў, ягоную гульнёвую залежнасць ужо не маглі цярпець ні жонка, ні бацькі.

«А я ўвесь час: не лезьце, гэта маё жыццё. Я зарабляю, я як хачу, так і пражываю, так і выдаткоўваю. Па выніку сам таго не заўважыў, як мяне апусціла ніжэй за плінтус. Так, гэта рызыка, гэта як наркотык. Падсаджваешся і не адчуваеш, як гэта адбылося», – прызнаўся ён.

Цяпер яму 46, і ён вымушаны пачынаць усё з нуля.

«Калі б цяпер на мой мозг спыталі: пойдзеш у казіно? Не, я перахрышчуся, перайду на іншую вуліцу і прайду. У мяне ўжо быў вельмі сур'ёзны досвед. Я нікому гэтага не пажадаю, пражыць гэта і ў 46 гадоў пачынаць жыццё з нуля», – дадаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках