Зяленскі назваў умову для перамоваў з РФ і пасярэдніцтва ЗША
4- 16.11.2024, 12:01
- 4,490
Гэта забяспечыць моцную пазіцыю для Украіны.
Ва Украіны павінна быць моцная пазіцыя на перамовах з Расеяй. У адваротным выпадку такія перамовы будуць паразай для Украіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў інтэрв'ю Украінскаму радыё.
«Пры ўмове, што Украіна будзе не сам-насам з РФ, што Украіна будзе моцнай. Якія могуць быць перамовы з забойцам? Калі мы гаворым проста з Пуціным, проста з забойцам, мы ў тых умовах, у якіх мы цяпер, не ўзмоцненыя некаторымі важнымі элементамі, гэта на ўваходзе паражэнчы статус перамоваў для Украіны», – сказаў ён.
Зяленскі падкрэсліў, што важная пазіцыя новаабранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа датычна Украіны. Паводле ягоных словаў, ад змены настрою Трампа залежыць змена палітыкі ЗША.
«Таму ў пасярэдніцтве заўсёды ёсць тыя ці іншыя выклікі для мяне. Можа быць хто-небудзь пасярэднікам, але нельга абстрактна гаварыць "Я – пасярэднік, таму я не магу выбіраць той ці іншы бок". Не. У безумоўных каштоўнасцях і парушэнні міжнароднага права так быць не можа», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Зяленскі дадаў, што ЗША павінны захаваць пазіцыю падтрымкі ў тым, што Украіна – гэта ахвяра, а РФ – агрэсарка і парушальніца міжнароднага права. На думку прэзідэнта, гэта павінен быць адзін з пунктаў пачатку перамоваў на любой пляцоўцы.