Лукашэнка на калгасным свяце абвінаваціў беларусаў у жаданні модна апранацца
59- 16.11.2024, 13:21
- 15,270
Дыктатар назваў «гадасцю» брэнды Gucci і Versace.
Беларусы «рвуцца за Gucci, Versace і іншай гадасцю, а трэба насіць сваё». Пра гэта Лукашэнка заявіў на «Дажынках-2024» у Клімавічах, піша ягоная прэс-служба.
«Беларусы рвуцца за Gucci, Versace і іншай гадасцю, а трэба насіць сваё. І прывучаць дзяцей да гэтага», – падкрэсліў Лукашэнка, кажучы пра якасць і натуральнасць беларускіх вырабаў.