16 лiстапада 2024, Субота, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр паставіў чарговы гістарычны рэкорд у Беларусі

2
Даляр паставіў чарговы гістарычны рэкорд у Беларусі

Амерыканская валюта зноў падаражэла на гандлі 16 лістапада.

На гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы 16 лістапада даляр зноў падаражэў і паставіў чарговы гістарычны максімум у адносінах да беларускага рубля.

Даляр падаражэў на 0,15% – да 3,38 рубля. Нагадаем, 15 лістапада на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы гэты курс паставіў гістарычны максімум – 3,3751 рубля. Да гэтага рэкорд гэтай валюты быў 14 лістапада гэтага года.

Курс еўра стаіць на месцы – 3,57 рубля. Гандаль гэтай валютай не праводзіўся.

Расейскі рубель патаннеў на 0,03% – да 3,3869 рубля за 100 расейскіх рублёў.

Юань стаў даражэйшы на 0,29% – да 4,6811 рубля за 10 юаняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках