Зяленскі: Трамп – на баку падтрымкі Украіны
3- 16.11.2024, 15:42
- 2,198
Прэзідэнт Украіны раскрыў дэталі апошняй размовы з абраным кіраўніком ЗША.
Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымлівае Украіну.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв'ю Украінскаму радыё, паведамляе «Укрінформ».
«У нас з ім была вельмі добрая сустрэча ў верасні. Пазітыўная, зразумелая, аргументаваная з нашага боку. Базіс, на якім мы стаім, ён пачуў. Супраць нашай пазіцыі я нічога не чуў... Я яго таксама віншаваў з перамогай. І таксама ў нас была добрая размова. Ён сказаў, што хоча закончыць вайну, але хоча дапамагчы. І ён – на баку падтрымкі Украіны, шануе нашу адвагу, цэласнасць і смеласць», – сказаў Зяленскі.
Ён зазначыў, што каманды Украіны і ЗША будуць працаваць над супольнай змястоўнай сустрэчай, і ўжо пасля яе можна будзе гаварыць пра візію ЗША датычна далейшага развіцця падзей і рэакцыю Украіны на гэта.