У Курскай вобласці расейцы пры спробе штурму страцілі адразу 17 адзінак тэхнікі
3- 16.11.2024, 17:12
- 3,772
Тэхніка падарвалася на мінах, устаноўленых УСУ.
Расейскія войскі пайшлі на штурм у Курскай вобласці. Але страцілі адразу 17 адзінак тэхнікі, падарваўшыся на мінах, устаноўленых УСУ.
Пра гэта паведамляе на старонцы камандзіра Наземных войскаў Украіны Аляксандра Паўлюка ў Telegram.
«Курская вобласць. Пры спробе правесці штурмавыя дзеянні ворага страціў 17 адзінак тэхнікі - толькі праз падрыў на мінах», - распавёў ён.
Як адзначыў Паўлюк, на гэтым кірунку дзякуючы мінна-выбухным загароджам, прафесійна абсталяваным спецыялістамі 12-га асобнага палка падтрымкі і інжынерна-сапёрнымі падраздзяленнямі іншых часцей наземнага войска, знішчана амаль 30 працэнтаў варожай тэхнікі пры спробе прасоўвання.