16 лiстапада 2024, Субота, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Welt: У плане перамогі Зяленскага ёсць таемны пункт, упісаны для Трампа

4
Welt: У плане перамогі Зяленскага ёсць таемны пункт, упісаны для Трампа

Украіна мае козыр.

Украіна мае козыр, каб перацягнуць абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на свой бок у перамовах аб спыненні вайны з Расеяй. Гэты козыр змяшчаўся ў так званым плане перамогі, які прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней перадаў хаўруснікам.

Гэты пункт заставаўся схаваным ад грамадскасці, піша Welt.

Выданне адзначае, што ў Кіеве вельмі нервуюцца праз нявызначаныя перспектывы, якія нясе ў сабе дагэтуль неабвешчаная стратэгія Трампа пасля заканчэння вайны. Зяленскі зараз усімі сіламі спрабуе палепшыць сваё становішча, каб не згаджацца на ўсё, што Кіеву паспрабуюць навязаць. Спасылаючыся на крыніцы ва ўкраінскіх урадавых колах, Welt піша, што цяпер Кіеў спрабуе як мага хутчэй "запісацца на прыём" да Трампа.

Між іншым, сцвярджаецца, што Зяленскі і Трамп яшчэ ў верасні на сустрэчы ў Нью-Ёрку абмяркоўвалі раней невядомую частку плана перамогі. Гэты пункт прадугледжвае, што менавіта Трамп можа ў будучыні вырашаць, каму дазволена інвеставаць ва Украіну. "Хто заўгодна, але не Кітай" - так апісвалі ідэю. Логіка гэтага заключаецца ў тым, каб утрымаць Пекін ад любых будучых планаў у дачыненні да Украіны, каб ён не атрымаў доступу да каштоўных рэсурсаў.

Са слоў інсайдэра, Зяленскаму параілі ў камунікацыі з Трампам педаляваць тэму Кітая ў кантэксце расейска-ўкраінскай вайны. Маўляў, "Індыйска-Ціхаакіянскі тэатр ваенных дзеянняў пачынаецца ва Украіне". Менавіта таму Украіна прапанавала даць заходнім партнёрам першачарговы доступ да сваіх выкапнёвых рэсурсаў.

Прапанова замяніць амерыканскія войскі ў Еўропе ўкраінскімі жаўнерамі таксама была накіраваная менавіта на Трампа. Выдаткі на размяшчэнне амерыканскіх жаўнераў у Еўропе раздражнялі Трампа яшчэ падчас яго першага тэрміну знаходжання на пасадзе.

«Для Зяленскага шмат што будзе залежаць ад поспеху гэтай стратэгіі ў найбліжэйшыя тыдні. Як толькі вайна скончыцца, незалежна ад таго, праз добрую ці дрэнную ўгоду для Украіны, яму давядзецца правесці прэзідэнцкія выбары, якія былі адкладзеныя з траўня гэтага года», - піша Welt.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках