Украінскія ваяры знішчылі дарагі расейскі РЭБ «Барысаглебск-2»
- 16.11.2024, 23:28
- 3,194
Яго кошт - $200 мільёнаў.
Украінскі 414 асобны полк «Птахі Мадзяра» знішчыў вельмі дарагі расейскі комплекс радыёэлектроннай барацьбы «Барысаглебск-2». Гэта адбылося на Пакроўскім кірунку ў ноч з 15 на 16 лістапада.
«Барысаглебск-2» каштуе 200 мільёнаў даляраў. Для УСУ гэта сапраўдны джэкпот.
Расейскі РЭБ выводзіць са строю сістэмы кіравання УСУ, таму яго страта вельмі істотная для ворага. Падрабязнасці паведамляе «24 Канал».
Так глыбінная разведка 414 асобнага палка 15 лістапада выявіла самаходную ўстаноўку ў населеным пункце Сяргееўка ў ваколіцах Пакроўска.
«Вачам, шчыра кажучы, не паверылі, бо апошні раз «Барысаглебск» мы сустракалі ў наваколлях Белгарада», – распавялі байцы.
Тады варожую машыну знішчылі воіны ССА. Цяпер жа гэты гонар выпаў «Птахам Мадзяра».
«На Данбасе сканцэнтраваныя проста нейкія неверагодныя сілы тэхнікі і асабовага складу расейцаў. Яны, не губляючы надзей адхапіць ад нашай зямлі пабольш кавалкаў, газуюць тут на поўным хаду», - патлумачылі вайскоўцы.
Толькі за тыдзень на гэтым кірунку забіты 95 акупантаў і 58 - паранена.