17 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца з Барысава перавяла ашуканцам 75 тысяч рублёў

16
Настаўніца з Барысава перавяла ашуканцам 75 тысяч рублёў

Жанчына думала, што ёй піша дырэктарка школы.

39-гадовай настаўніцы з Барысава напісаў у мэсэнджар нібыта дырэктар школы, у якой яна працуе. У паведамленнях «кіраўнік» папярэдзіў, што супрацоўнікі іх установы адукацыі замяшаныя ў злачынных схемах, і што з ёй звяжуцца, піша «Наша Ніва».

Пасля гэтага настаўніцы патэлефанавала невядомая жанчына. Яна прадставілася спецыялісткай банка і расказала, што невядомы спрабаваў падаць заяўку на крэдыт на імя барысаўчанкі.

Каб выратаваць свае грошы ад ашуканцаў, жанчыне прапанавалі ануляваць крэдыт. Для гэтага трэба было перавесці значную суму на «бяспечны» рахунак. Настаўніца аформіла крэдыты ў трох банках і перавяла ашуканцам больш за 75 000 рублёў.

Па гэтам факце праваахоўныя органы праводзяць праверку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках