УСУ падарвалі расейскі «Тор»
- 17.11.2024, 18:22
- 2,778
Бомбы скінулі на самую ўразлівую частку ЗРК.
Сілы беспілотных сістэм УСУ знішчылі расейскі зенітна-ракетны комплекс «Тор» у Данецкай вобласці. Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал "Украіна 365".
Расейская сістэма супрацьпаветранай абароны была знойдзена аператарамі аэравыведкі са складу 412-га асобнага батальёна беспілотных сістэм Nemesis. Знішчэнне адбылося непасрэдна з квадракоптара, на які былі падвешаны боепрыпасы, скінутыя на СПА ў адсеку размяшчэння зенітных ракет.
Слабым месцам гэтых сістэм з'яўляецца тое, што пры мінімальным пашкоджанні РЛС навядзенне зенітных ракет комплексам становіцца немагчымым, а сістэма патрабуе рамонту.