17 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Праз 18 месяцаў расейская эканоміка трапіць у сапраўдную калатнечу

2
Кіраўнік МЗС Польшчы: Праз 18 месяцаў расейская эканоміка трапіць у сапраўдную калатнечу
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ

Украіне трэба пратрымацца зіму і наступны год.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі мяркуе, што вызначальным чыннікам у вайне Расеі супраць Украіны можа стаць эканоміка.

Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю YouTube-каналу «Didaskalia»:

- Расея вярнула сабе некаторую ініцыятыву на сушы, але магла б яе страціць, калі б мы прынялі некаторыя пастановы. ЗША могуць і санкцыямі (“зацмснуць”, калі мы гаворым аб фінансавай сістэме), і дазволам выкарыстання дальнабойных ракет, і вялікімі пастаўкамі танкаў, прымусіць Пуціна адчуваць яшчэ большы дыскамфорт.

Пытанне ў тым, ці гуляе час на баку Украіны ці Расеі. Тактычна на моры перамгла Украіна, але калі ўкраінцам атрымаецца пратрымацца гэтую зіму і наступны год, праз 18 месяцаў расейская эканоміка трапіць у сапраўдную калатнечу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках