Літва перастала прапускаць грузавікі цераз мяжу з Беларуссю
12- 19.11.2024, 20:15
- 18,824
Праз «Каменны Лог» і «Беняконі» спрабуюць выехаць блізу 1000 фур.
У літоўскіх пунктах пропуску «Меднікі» і «Салечнікі» прыпыненае афармленне грузавых аўтамабіляў. Як паведамляе мытны камітэт Беларусі, з 9:00 літоўскі бок спыніў рэгістрацыю фур на ўезд, а з 12:00 - на выезд.
Пры гэтым у Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі зазначаюць, што літоўскі бок не даў інфармацыі аб прычынах спынення афармлення грузавікоў. Цяпер праз пункты «Каменны Лог» і «Беняконі» спрабуюць выехаць блізу 1000 транспартных сродкаў з Беларусі.