Курс даляра ў Беларусі перавысіў 350 мільёнаў рублёў
8- 28.11.2024, 15:43
- 5,238
Без уліку дэнамінацыі.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 лістапада 2024 года курс даляра ЗША пераадолеў адзнаку 3,5 рубля і дасягнуў рэкорднага ўзроўню 3,533. На падставе вынікаў таргоў Нацыянальны банк устанавіў такі ж афіцыйны курс на 28 лістапада, піша «Позірк».
Без уліку дэнамінацый 1994, 2000 і 2016 гадоў курс даляра складае 353 300 000 рублёў.
Аднаго мільёна беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацый) афіцыйны курс даляра дасягнуў 17 снежня 1998 года, 5 млн — 12 мая 2000 года, 10 млн — 12 верасня 2000 года, 50 млн — 13 ліпеня 2011 года, 100 млн — 7 траўня 2014 года, 150 млн — 15 студзеня 2015 года, 200 млн — 17 студзеня 2016 года, 250 млн — 20 сакавіка 2020 года, 300 млн — 1 сакавіка 2023 г.
Паводле ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам сярод былых рэспублік СССР, сведчыць праведзены аналіз валютных курсаў без уліку грашовых рэформаў.
За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Узбекістан — 12 848 380, Туркменістан — 8 750 000, Украіна — 4 160 100 і Грузія — 2 742 200.