26 снежня 2024, Чацвер, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін растлумачыў падзенне курса расейскага рубля

18
Пуцін растлумачыў падзенне курса расейскага рубля

Дыктатар РФ заявіў, што гэта звязанае з многімі фактарамі.

Ваганне курса расейскага рубля звязанае з многімі фактарамі, падстаў для панікі няма, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, заявіў журналістам дыктатар РФ Уладзімір Пуцін на саміце АДКБ у Казахстане.

«Што да вагання курсу рубля, гэта звязанае не толькі з інфляцыйнымі працэсамі, гэта звязанае і з аплатамі ў бюджэт, гэта звязанае з коштамі нафты. Вельмі шмат фактараў сезоннага характару», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама згадаў, што, апроч ключавой стаўкі ЦБ, ёсць прылады для запаволення інфляцыі, але падкрэсліў, што канчатковыя пастановы наконт стаўкі застаюцца за ЦБ РФ.

27 лістапада ЦБ устанавіў афіцыйны курс даляра ў суме, большай за 108 руб, упершыню з 17 сакавіка 2022 года. У той жа дзень на міжнародным рынку Forex даляр перавышаў 114 руб. Банк Расеі ў імкненні знізіць валацільнасць фінансавых рынкаў пастанавіў да канца года не ажыццяўляць куплю замежнай валюты на ўнутраным рынку.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках