26 снежня 2024, Чацвер, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам падрыхтавацца: рост цэн у ЕАЭС паскараецца

Беларусам падрыхтавацца: рост цэн у ЕАЭС паскараецца

Праз слабы расейскі рубель.

Расейская валюта таннее, а следам за ёй ідуць беларускі рубель і казахстанскі тэнге. Удзельнікі галіновых рынкаў папярэджваюць пра падаражанне тавараў, піша сайт banki24.by.

Паводле інфармацыі Банка Расеі цэнавыя чаканні бізнэсу падвышаліся трэці месяц запар і дасягнулі новага лакальнага максімуму з траўня 2022 года. Пры гэтым інфляцыйныя чаканні расейцаў (фізічных асоб) на найбліжэйшыя 12 месяцаў у лістападзе 2024 года захаваліся на ўзроўні кастрычніка ‒ 13,4%. Гэта вынікае з матэрыялаў даследавання ІНФОМ на замове ЦБ РФ.

Бытавая тэхніка ў РФ можа падаражэць на 10-20%. Пра гэта паведамілі медыя ЕАЭС са спасылкай на ўдзельнікаў рынку. Цяпер прадаваныя ў раздробных сетках тавары закупляліся яшчэ па курсе USD/RUB ніжэй 90.

Падаражанне тавараў можа закрануць прадукцыі пад брэндамі Tefal, Rowenta, Krups, Beko, Kuppersberg і інш вытворцы абгрунтоўваюць падаражанне прадукцыі дарагімі крэдытамі і ростам курсаў валют.

Калядныя цацкі падаражэюць на 10-20%. Такім прагнозам у дынаміцы цэн на калядныя ўпрыгажэнні ў РФ падзяліліся з медыя ЕАЭС удзельнікі і аналітыкі рынку. Асноўная частка падаражання адбудзецца ў лістападзе-снежні бягучага года.

Прадаўцы ў РФ папярэдзілі пра рост коштаў і тэрмінаў паставак кандыцыянераў і лядоўняў. У спісе прычын падаражання галіновыя экспэрты назвалі рост коштаў на дэталі для электронікі на міжнародным рынку, ускладненне лагістыкі паставак і схем плацяжоў, рост курсаў валют да расейскага рубля.

Расейцы прадракаюць рост коштаў на тэхніку і электроніку на 10-20%. Такія ацэнкі ўдзельнікаў рынку бытавой тэхнікі і электронікі наконт цэнавых перспектыў на 2025 год, паведамілі медыя ЕАЭС. Таксама экспэрты прагназуюць высокую імавернасць скарачэння асартыменту тэхнікі і электронікі ў РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках