У беларускіх таксістаў адбіраюць аўтамабіліо
6- 29.11.2024, 16:15
- 11,356
Праз новы закон.
Транспартная інспекцыя з пачатку лістапада канфіскуе аўтамабілі пры парушэнні новых правіл пасажырскіх перавозак.
«Ужо канфіскавана больш за 30 транспартных сродкаў», — заяўляе ў каментары агенцтву «Минск-Новости» намеснік начальніка Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Дзмітрый Кулікоўскі.
З 1 лістапада ў Беларусі пачаў дзейнічаць рэестр перавозчыкаў. У яго ўвайшлі маршрутчыкі, таксі, дыспетчары, кіроўцы аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. Легальна працаваць могуць толькі тыя, хто патрапіў у гэты спіс.
У выніку колькасць таксовак у Беларусі скарацілася на чвэрць (у Менску - на 35%). Пацярпелі ад гэтага і спажыўцы: выраслі цэннікі і час чакання замовы.