Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е на вялікія выходныя
- 6.11.2024, 21:15
- 4,286
Абяцаюць галалёдзіцу.
У чацвер чакаецца перавага воблачнага надвор'я. У асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі згушчаецца туман, ноччу і раніцай у паўднёва-заходніх раёнах слабая галалёдзіца.
Уначы +1..+7°C, на паўднёвым захадзе 0…-4°C, максімальная днём +3…+9°C.
8 лістапада, у пятніцу, ноччу месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. У асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман, ноччу і раніцай слабая галалёдзіца.
Уначы 0…+6°C, на паўднёвым захадзе пры праясненнях да -2°C, максімальная днём +4…+10°C.
9 лістапада пераважна без ападкаў. У асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман.
Ноччу -3…+4°C, максімальная днём +4…+9°C.