Палітолаг: Лукашэнка баяўся перамогі рэспубліканцаў у ЗША
7- 7.11.2024, 9:35
- 9,438
Дыктатару будзе няпроста.
Аляксандр Лукашэнка спадзяваўся на перамогу Камалы Гарыс і дэмакратаў на выбарах, піша беларускі палітолаг Зміцер Балкунец:
- Бо менавіта за рэспубліканцамі, яшчэ ў часы Джорджа Буша, быў прыняты Акт аб дэмакратыі ў дачыненні да Беларусі, і Лукашэнку тады ахрысцілі «апошнім дыктатарам Еўропы».
З рэспубліканцамі ў Лукашэнкі стасункі складаюцца няпроста. У 2016–2020 гг. ён рабіў спробы наладзіць кантакт з адміністрацыяй Трампа праз Джарэда Кушнера, але беспаспяхова.