7 лiстапада 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта будзе вельмі непрыемная неспадзеўка для Пуціна»

1
«Гэта будзе вельмі непрыемная неспадзеўка для Пуціна»

Экспэрт расказаў, хто яе рыхтуе.

Ваенны гісторык Рыгор Тамар мяркуе, што з'яўленне паўночнакарэйцаў на фронце можа сыграць на руку Украіне.

Экспэрт адказаў на пытанне аб тым, ці можна сказаць, што Паўночная Карэя ўступіла ў вайну, калі адправіла Пуціну на дапамогу сваіх жаўнераў: «Калі Паўночная Карэя ва Украіну паслала войскі, дык як гэта называецца? Гэта ўжо не даванне зброі, якую яна давала Расейскай Федэрацыі доўгія месяцы, а гаворка ўжо ідзе аб тым, што канкрэтныя карэйцы страляюць ва ўкраінцаў. Тое, што яны знаходзяцца на тэрыторыі Курскай вобласці, а не Украіны, мне здаецца, не мае прынцыповага значэння ў гэтай сітуацыі»

Ізраільскі афіцэр патлумачыў, чыя рэакцыя на ўступленне паўночнакарэйцаў у вайну для Украіны важнейшая за ўсё: «Тут важная роля амерыканцаў, але яшчэ важна, як адрэагуе Паўднёвая Карэя на гэтае развіццё падзей, таму што адна з прычын, чаму паслаў дыктатар Паўночнай Карэі сваіх салдат у гэтую "мясасечку", палягае ў тым, што карэйцы спрабуюць зразумець, як іх войска будзе ваяваць ва ўмовах сучаснай вайны. У іх няма баявога досведу ва ўмовах сучаснай вайны».

Пасля гэтага Рыгор Тамар заінтрыгаваў нечаканым выказваннем: «Паўднёвая Карэя - гэта дзяржава з магутнай абароннай прамысловасцю. Яны абсалютна самадастатковыя ў плане выпуску ўсіх відаў узбраенняў, якія па якасці не саступаюць якасці вытворцаў заходніх, такіх як ЗША, Нямеччына, Ізраіль. У іх цудоўная зброя. Калі зараз у выніку гэтай усёй заварухі Паўднёвая Карэя дасць вам сваё ўзбраенне, то я хачу паглядзець на развіццё падзей. Гэта будзе вельмі непрыемная неспадзеўка для Пуціна».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках