Тры расейскія НПЗ часткова спыніліся
6- 7.11.2024, 20:33
- 14,544
Украінская выведка назвала прычыны.
Тры нафтаперапрацоўчыя заводы ў Расеі часткова спынілі працу з-за санкцый. Расейцы не змаглі закончыць рамонт.
Пра гэта паведамляе Служба замежнай выведкі ў Facebook.
Як адзначае выведка, спыненне НПЗ будзе мець негатыўны ўплыў на ўнутраныя аб'ёмы нафтаперапрацоўкі, выкананне экспартных абавязкаў, пагоршыць сітуацыю з пастаўкай паліва на ўнутраны рынак і павялічыць выдаткі на тэхнічнае абслугоўванне і мадэрнізацыю прадпрыемстваў.
Аб'ём нафтаперапрацоўчых магутнасцей пры прастоі складзе 1,8-2 млн тон на месяц.
Служба замежнай выведкі адзначае, што прычына прастою НПЗ - гэта абмежаваны доступ да заходняга абсталявання і кампанентаў у выніку міжнародных санкцый і немагчымасць замяшчэння замежных запчастак, неабходных для тэхнічнага абслугоўвання і мадэрнізацыі.
«Фактычна расейская праграма імпартазамяшчэння не дала істотных вынікаў. Уласна, расейскія вытворцы абсталявання забяспечваюць толькі каля 30-45% запатрабаванняў рынку і толькі ў некаторых кампанентах (помпы, кампрэсары, рэактары і да т.п.)», - гаворыцца ў паведамленні.
Са звестак выведкі, Расеі таксама не ўдалося замяніць абсталяванне кітайскімі тэхналогіямі.
Украінскія абаронцы правялі дзясяткі аперацый супраць НПЗ і нафтабаз на тэрыторыі РФ і на акупаваных тэрыторыях Украіны. Сілы абароны «палююць» на аб'екты, якія забяспечваюць палівам акупацыйныя войскі.