Літва бярэцца за беларускую мяжу
2- 7.11.2024, 19:12
- 5,508
Будуць узмоцненыя праверкі.
З 11 лістапада літоўская мытня ўзмоцніць кантроль за вывазам тавараў, якія ўваходзяць у групу рызыкі, з ЕЗ.
Мытня Літвы будзе ажыццяўляць фізічны кантроль тавараў падвойнага прызначэння на беларускай мяжы.
«Адмысловая ўвага будзе надавацца экспарту электронных тавараў, такіх як чыпы, мікрасхемы і іншыя электронныя кампаненты. Тавары, якія падпадаюць пад дзеянне санкцыйнага рэгулявання, такія як медыка-дыягнастычнае абсталяванне, экспарт розных механізмаў, іх частак і аналагічныя тавары, таксама будуць падлягаць больш строгаму кантролю», - паведамляе мытня.