Скандальнага расейскага генерала Кліменку здагнаў дрон УСУ
46- 8.11.2024, 8:35
- 59,642
(Абноўлена) Падрабязнасці ліквідацыі.
Telegram-канал "Дасье Шпіёна" апублікаваў копію дакумента, у якім, як сцвярджаецца, пададзены абставіны гібелі генерал-маёра Паўла Кліменкі.
Увечары 6 лістапада Кліменка разам з падначаленымі ехаў на матацыклах у горадзе Краснагораўка Данецкай вобласці, які ў верасні быў акупаваны Расеяй.
Калону разбілі з дапамогай FPV-дронаў. Кліменка атрымаў цяжкія траўмы галавы і быў тэрмінова адпраўлены ў цэнтр траўматалогіі ў Данецку, але праз некалькі гадзін памёр.
Тым часам выданне "Важные истории", якое адно з першых паведаміла аб смерці генерала Кліменкі і нагадала, што ён арганізаваў сапраўдны катавальны лагер для расейскіх вайскоўцаў, вымагаў у іх грошы і адпраўляў у так званыя "мясныя штурмы", высветліла, чаму знік першых некралог генерала, апублікаваны ў “Вконтакте”.
Пад ім пачалі з'яўляцца гнеўныя каментары ад расейцаў, якія абвінавачвалі Кліменку ў гібелі сваіх родных і сяброў.
Пасля чаго першы некралог прыбралі і ўжо апублікавалі новы, пад якім каментары проста адключаныя.